РУС БЕЛ ENG

День 4. День точных наук

Урок по учебному предмету "Математика" в 5 классе

19.10.2023

Матэматыка 5 клас

Тэма: “Множанне і дзяленне натуральных лікаў”

Мэта: фарміраваць уменні і навыкі, звязаныя з законамі множання і дзялення, для спрашчэння вылічэнняў.

Задачы: паўтарыць кампаненты і вынік множання і дзялення, узаемасувязь паміж імі, правілы пісьмовага множання і дзялення натуральных лікаў; лагічнае мысленне, увагу, памяць; цікавасць да прадмета, самастойнасць, матэматычную культуру.

Ход урока

  1. АПУ

а) правяраю падрыхтоўку дзяцей да ўрока;

б) эмацыянальны настрой на ўрок

Я вельмі рада сустрэчы з вамі на ўроку матэматыкі. Пачынаць вучэбныя заняткі, як і любую справу, патрэбна з добрага настрою. Створым дружалюбны настрой. Для гэтага ўсміхніцеся адзін аднаму, сядайце.

  • Рукі? (на месцы)
  • Ногі? (на месцы)
  • Локці? (з краю)
  • Спіна? (правая)
  • Веды? (з сабою)

Калі веды з сабою можна пачынаць урок.

І пачаць хочацца такімі словамі Роджэра Бэкана “Матэматыка – гэта дзверы і ключ да ўсіх навук”. Без матэматычных ведаў чалавек не можа сфарміравацца як гарманічная асоба.

Пагэтаму давайце працягнем (вывучаць) засвойваць матэматыку, кожны дзень, здабываючы новыя веды, якія дапамогуць вам у вывучэнні другіх прадметаў школьная праграмы, а таксама ў нашай практычнай паўсядзеннай дзейнасці.

  • Для чаго трэба вывучаць матэматыку?

Хочацца, каб сёння вы паказалі, наколькі вы ўмееце множыць і дзяліць натуральныя лікі. Каб вы сення на ўроку вучыліся быць настойлівымі ў дасягненні мэты, разумелі свой грамадзянскі абавязак – вучыцца добра сення, каб мець магчымасць быць карысным заўтра.

Сёння на ўроку мы з вамі будзем прымаць удзел ў будаўніцтве Храма Ведаў. Любое будаўніцтва пачынаецца з закладкі фундамента. Фундаментам для трывалых ведаў з’яўляецца дакладнае азначэнне паняццяў і азначэнняў. Ітак, закладваем фундамент.

в) праверка дз №184 (е, ж, з) №207 (а)

г) актуалізацыя ведаў і ўменняў. Гульня “Веру, не веру”

Фундамент закладзены. Трэба крыху адпачыць, набрацца сіл для працягу будаўніцтва.

Фізкультхвілінка

Зараз прыступім да будаўніцтва сцен.

  • Якія сцены вы хочаце бачыць у сваім Храме Ведаў? (трывалымі, акуратнымі)

Усё гэта, канешне, залежыць толькі ад вас, а вашы прапановы давайце рэалізуем ў рашэнні № 185 (в), стар. 76; № 184 (д, е), стар. 76

Загадка:

Дробны, цвёрды ён спачатку,

Але вось прыгрэла градку

Сонца шчодрае, а хмарка

Паліла яе ледзь-ледзь,

І глядзі, глядзі, як шпарка

Ён пачаў расці і спець.

Чырванеюць, нібы зоры,

У агародзе ... (Памідоры).

 

  • Пры прыгатаванні якіх страў выкараствоўваюць памідоры? (салат, кетчуп, піца і т.д.)

Састаўленне сказаў

Няхай задача – гэта крэпасць.

Але з намі адвага і смеласць.

Баяцца задачу – смех!

Мы раскусім яе – як арэх!

 

Рашэнне задачы (Ангеліна да дашкі)

Я бычу, што з гэтай працай вы справіліся паспяхова, сцены ўзвялі моцныя і трывалыя. А цяпер можна смела пераходзіць да наступнага этапа.

Для нас з вамі ўзвядзенне страхі – гэта выкарыстанне атрыманых ведаў на вышыні, т.е. самастойнае выкананне задання, якое атрымаеце дамоў.

Дамашнее заданне: параграф 9, стар. 80, № 206, стар. 81 № 208.

Каб наша страха не працякала, давайце вусна разбяром, што вам неабходна зрабіць пры рашэнні гэтых заданняў.

На гэтым наша будаўніцтва Храма Ведаў падышло да завяршэння. Засталося толькі падвесці вынік.

  • Пры выкананні якого задання ўзніклі цяжкасці?

Я лічу, вы сёння добра папрацавалі на ўроку. А харах хачу прапанаваць вашай увазе прытчу.

Паслухайце яе ўважліва, вы павінны будзяце ацаніць сваю працу на ўроку.

Прытча

Ішоў мудрэц, а насустрач яму тры чалавека, везлі пад гарачым сонцам каляскі з камянямі для будаўніцтва храма. Мудрэц спыніўся і задаў кожнаму па пытанню.

У першага спытаў: “Што ты рабіў цэлы дзень?”

І той з ухмылкай адказаў, што цэлы дзень вазіў праклятыя камяні.

У другога спытаў: “А ты што рабіў цэлы дзень?”. Той адказаў: “Я добрасумленна выконваў сваю работу”.

А трэці ўсміхнуўся, яго твар засвяціўся радасцю і задавальненнем, і ён адказаў: “А я прымаў удзел у будаўніцтве Храма”.

У вас на стале ляжаць аркушы паперы, хто вазіў праклятыя камяні дамалюйце хмарку. Хто добрасумленна працаваў намалюйце сонейка. А хто атрымаў задавальненне ад працы, хто працаваў з задавальненнем – смайл з усмешкай.

Я бачу, што вы прынялі актыўны ўдзел у будаўніцтве свайго Храма Ведаў. І зрабілі гэта з задавальненнем. Дзяку за ўрок.

 

 

свернуть