РУС БЕЛ ENG

История

         Народнае вучылішча ў в. Аталезь было адкрыта ў 1868 г. Першымі настаўнікамі з’яўляліся  Нагацкі Дзмітрый Сцяпанавіч, затым Каваленка Марыя Сямёнаўна. Вядома  прозвішча яшчэ аднаго настаўніка, які працаваў ў 90-ыя гады 19 стагоддзя, - гэта Віталь Аляксей Андрэевіч.

        Вучыцца маглі  дзеці з больш  забяспечаных сямей  не толькі з Аталезі, але і з навакольных вёсак.

       З  1921па 1939 год школа была пачатковай і  размяшчалася ў невялікім будынку з  3 класнымі пакоямі. Навучанне вялося на польскай мове, так як Заходняя Беларусь аказался пад уладай  Польшчы. Два  разы на тыдзень у школу прыходзіў  святар. Дзеці вывучалі Закон Божы,  завучвалі малітвы, хадзілі да споведзі, прычасця. Настаўнічалі ў той час А.Бабіцкі, І.Краковяк, пазней прыехала сям'я Тобіяшаў і  Ада Рагоўская.  Дырэктарам была прызначана Кася Тобіяш, а з 1932 года кіраўніком стаў   В. Скумель, пры ім школу адрамантавалі, школьны двор засадзілі дрэвамі.     

      У 1937 годзе школу ўзначаліў Аляксандр Віктаравіч Юр'евіч. У  1939 годзе яго рэпрэсавалі, кіраўніком прызначана была  Шыманская Надзея Іванаўна.  Настаўнічалі ў той час Гавака Мікалай Фёдаравіч, мясцовы жыхар, Рагоўская Ада, Шыманскія Валянціна Іванаўна і Юр'евіч Аляксандра Іванаўна.

       З  30 ліпеня  1940 года была  адкрыта Аталезская  няпоўная сярэдняя школа, якая стала асноўным культурным цэнтрам на вёсцы. Навучалі грамаце не толькі дзяцей, але і дарослых, праводзілі  культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Школа дзейнічала нават у гады акупацыі. У 1943 годзе стары будынак быў спалены, застаўся толькі навейшы, пагэтаму навучанне  вялося таксама і  па хатах, пакуль не пабудавалі новы.

       Пасля Вялікай Айчыннай вайны  настаўнікамі працавалі  Крывулька Надзея Дзмітрыеўна, сёстры Шыманскія, Жаўняркевіч Уладзімір Антонавіч, Зянько Алена Іванаўна, Качановіч Клаўдзія Фамінічна, Крывулька Надзея Дзмітрыеўна,  Шарупіч Вольга Канстанцінаўна. Пасаду дырэктара з 1946  займаў Бусел Іван Зяноўевіч. Пазней кіраўніком  прызначылі  Каралецкага Яўгенія Васільевіча, пры ім у  1959 годзе была зроблена  прыбудова. Школа стала сярэдняй. Першы выпуск адбыўся ў   1962 годзе,  18 юнакоў і дзяўчат атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі.  

З гадамі расла колькасць дзяцей у вёсках, вучыліся ў дзве змены. Уладамі раёна  было прынята рашэнне аб  будаўніцтве  новай школы.  З 1978 года навучанне вядзецца ў сучасным будынку. У 2008 годзе, у сувязі з узнікненнем аграгарадка, у школе быў праведзены капітальны рамонт: заменены вокны, адноўлены фасад будынка.

У 2015 годзе  сярэдняя школа  рэарганізавана ў дзяржаўную установу адукацыі  “Аталезскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

У 2022 годзе  ўстанова адукацыі  рэарганізавана ў дзяржаўную установу адукацыі  “Аталезская сярэдняя школа”.

Ва ўстанове адукацыі зараз  навучаецца 8 выхаванцаў і 32 вучні.  

Працуе ў школе 16 педагогаў з вышэйшай адукацыяй, сярод якіх 3 мужчыны і 13 жанчын. Педагагічны калектыў творчы, імкнецца выхаваць у навучэнцаў прыгажосць душы, дабрыню сэрца, вастрыню розуму. Педагогі выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі навучання, пастаянна удасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства.  Вучні  і настаўнікі з’яўляюцца пераможцамі  многіх конкурсаў  раённага, абласнога  ўзроўняў, актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.   Вучэбна-матэрыяльная база дазваляе  на высокім узроўні арганізоўваць адукацыйны працэс.

Педагагічныя кадры

 Сярэднюю школу ўзначальвалі:

Каралецкі Яўгеній Васільевіч – 1959-1970

Урбан Станіслаў Вікенцьевіч- 1970-1974

Сідаровіч Дзмітрый Канстанцінавіч – 1974 –1979

Шарапа Ніна Васільеўна- 1982 - 1990

Гота Юрый Іванавіч – 1979 – 1982, 1990-2015

Ключнік Інга Вадзімаўна – 2015 – 2018

Войніч Станіслаў Эдуардавіч – 2018 –2021

Ключнік Інга Вадзімаўна – з 2021

 

30 і больш  гадоў у школе працавалі  педагогі:

    Шарупіч Вольга Канстанцінаўна, Качановіч Клаўдзія Фамінічна, Крывулька Надзея Дзмітрыеўна, Цярэшка Ала Станіславаўна, Цярэшка Зінаіда Уладзіміраўна ( настаўнікі пачатковых класаў), Гавака Мікалай Фёдаравіч, Бірбаш Софія Фёдараўна,  Бірбаш Міхаіл Юр’евіч,  Хмель Марыя Раманаўна,  Віцько Вячаслаў Васільевіч ( настаўнікі матэматыкі), Крамко Анатоль Аляксандравіч, Крамко Ніна Герасімаўна, Шыбко Софія Мікалаеўна, Яўсейчык Міхаіл Ігнатавіч, Гота Валянціна Уладзіміраўна, Цярэшка Іван Платонавіч, Жыбуль Мікалай Міхайлавіч,  Віцько Вера Яўгеньеўна, Дрожжа Ніна Юльеўна,  Цярэшка Лідзія Сцяпанаўна  і  іншыя.

         Шарапа Ніна Васільеўна пасля заканчэння Мінскага лінгвістычнага інстытута ў 1959 г. была накіравана на працу ў Аталезкую сярэднюю школу. Працавала настаўнікам, намеснікам дырэктара,  дырэктарам. Стаж педагагічнай працы – 49 гадоў.  Гэта пра Ніну Васільеўну  можна сказаць: жыццё, аддадзенае дзецям. Высокая патрабавальнасць да сябе, сваіх падначаленых і вучняў – неад’емная рыса яе характару. Менавіта гэта  дазваляла дабівацца добрых поспехаў. Паслядоўнікамі Шарапа Н.В.  сталі вучні, якія абралі спецыяльнасць настаўніка замежнай мовы: Крамко Марыя Міхайлаўна,    Марда Людміла  Мікалаеўна,  Боршчык Людміла Мікалаеўна, Бірбаш Валянціна Міхайлаўна,   Віцько Вольга  Вячаславаўна.

      Цярэшка Ала Станіславаўна – настаўніца пачатковых класаў, педстаж якой   больш 40 гадоў. Увага да чалавека, неспакой за яго лёс, дабрыня дазваляюць і

сёння звяртацца да яе за парадай былым вучням і маладым педагогам. Ала Станіславаўна піша вершы, якія друкуюцца не толькі ў раённай газеце “Прамень”, але і  ў розных часопісах.

 

 Выпускнікі школы

      З 1962 па 2018 навучальны год атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 1027 выпускнікоў, з іх 36 узнагароджаны залатым і сярэбраным медалём.

1962 – 1971 год – 239  вучняў

1972-1981 год   - 357 вучняў

1982 – 1991 год – 192 вучні

1992 – 2001год – 113 вучняў

2002 – 2011 год – 89 вучняў

2012-2019 год – 37 вучняў

      Сярод медалістаў і выпускнікоў  школы ёсць вядомыя людзі Беларусі:

Жыбуль Іван Якаўлевіч - доктар філасофскіх навук,

Крамко Георгій Павлавіч - мастак, народны дызайнер Беларусі,

Брычкоўская Станіслава Вацлаваўна - выкладчык Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова,

 Паплаўскі Мікалай Мікалаевіч – выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат псіхалагічных навук,        Лабкова Людміла Міхайлаўна – кандыдат хімічных навук,  Віцько Дзмітрый Вячаслававіч – кандыдат гістарычных навук.

Блахіна  Жанна Мікалаеўна – выпускніца 1987 года, намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, дэпутат  Стаўбцоўскага раённага Савета і  Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.

 Шапецька Таццяна Аляксандраўна – выпускніца 1986 года, начальнік Стаўбцоўскай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін,

  дэпутат Стаўбцоўскага раённага Савета  дэпутатаў 28 склікання

Шарапа Аляксандр Мікалаевіч – выпускнік 1982 года, намеснік дырэктара па

ідэалагічнай рабоце Стаўбцоўскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы.

  Дрожжа Аляксандр Мікалаевіч – выпускнік 1992 года, намеснік дырэктара па вытворчасці Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова;

   Святагор Дзмітрый Леанідавіч- выпускнік 1995 года, былы  начальнік аддзела ідэалагічнай работы ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях”

   Бязручка Артур Ігаравіч – выпускнік 2011 года, старэйшы следчы ўправлення следчага камітэту РБ па Мінскай  вобласці

    Многія выпускнікі сталі педагогамі, некаторыя з іх працавалі ў   навучальнай установе: Шынгель Марыя Міхайлаўна,  Дэмух Яніна Аляксандраўна, Лысая Жанна Мікалаеўна, Цярэшка Таццяна Уладзіміраўна, Гота Алена Васільеўна і іншыя.

   Пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды станавіліся Віцько Вольга ( Прэзідэнцкі стыпендыят), Віцько Дзмітрый.