РУС БЕЛ ENG

Цель и задачи

Зыходзячы з праблем у 2022/2023 навучальным годзе педагагічны калектыў установы адукацыі ставіць перад сабой наступную мэту.

Мэта:

стварэнне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, арыентаванага на асобу вучня з мэтай найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцяў і задавальнення яго адукацыйных патрэб, фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай самасвядомасці навучэнцаў.

Задачы:

  1. удасканаліць адукацыйны працэс сродкамі забеспячэння рэзультатыўнага алімпіяднага руху па вучэбных прадметах;
  2. стварыць умовы для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў, стымулявання педагогаў да прафесійнага самаразвіцця праз арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;
  3. стварыць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыянальнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу;
  4. удасканаліць работу па грамадзянска-патрятычным выхаванні вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі праз актывізацыю работы вучнёўскага самакіравання, грамадскіх арганізацый, нацыянальную сімволіку, павышэнне інфармацыйнай культуры вучняў, работу бацькоўскага ўніверсітэту;
  5. фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе актывізацыі пазнавальнай цікавасці да культуры і гісторыі роднага краю;
  6. прадоўжыць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, прадметна-развіваючага асяроддзя, навукова-метадычнага забеспячэння навучання праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.

Метадычная тэма работы ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў”.