РУС БЕЛ ENG

День 3. День учителей естественных наук

Урок по учебному предмету "Химия" в 9 классе

11.10.2023

Тэма  “Рэакцыі іоннага абмену паміж растворамі  электралітаў”

Мэты і задачы ўрока:

  • даць уяўленне аб рэакцыях іоннага абмену як працэсах узаемадзеяння паміж іонамі з утварэннем нерастваральнага, лятучага або слабога электраліту;
  • выпрацоўваць уменне састаўляць ураўненні рэакцый іоннага абмену;
  • забяспечыць развіццё ўмення адрозніваць малекулярныя, поўныя і скарочаныя іонныя ўраўненні;
  • стварыць умовы для выхавання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця.

 

        Абсталяванне і рэактывы: штатыў з прабіркамі, растворы ВaClNaOH, NaCl.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

 

Ход урока

Эпіграф: “Пачынайце кожны свой дзень з добрых пажаданняў сабе і  іншым”.

І. Арганізацыйны момант : ланцужок пажаданняў.

ІІ. Праверка ведаў:

1).Хімічны трэнажор:

-Як называюцца дадатна зараджаныя часціцы, якія ўтвараюцца пры дысацыяцыі?

-Як называюцца адмоўныя часціцы?

-Даць азначэнне, што такое электралітычная дысацыяцыя.

- Хто такі Свантэ Арэніус і яго ўклад у навуку?

-Як называюцца рэчывы, якія праводзяць электрычны ток?

- Што прапанаваў англійскі фізік Майкл Фарадэй?

- Чым небяспечныя для чалавека растворы кіслот, шчолачаў і шэраху солей?

        2). “Знайдзі мяне” ( электраліты). Вучні па чарзе выцягваюць карткі  і называюць па апісанні рэчы. Працуюць у парах).

ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

На дошцы запісаны тэма  і план правядзення  ўрока.

Гутарка з вучнямі:

-Успомніце, якія рэчывы могуць быць па растваральнасці ў вадзе?

-Прывядзіце прыклады растваральных і нерастваральных рэчываў.

3.Правядзенне доследу №1: NaOH+CuSO4

Гутарка з вучнямі:Што назіраем?

Дослед №2: NaOH + фенолфталеін.

Вывад: -зніклі гідраксід –іоны.

    - рэакцыі іоннага абмену праходзяць да канца, калі ў выніку рэакцыі ўтвараецца асадак, газ, слабы электраліт.

    - Скарочанае іоннае ўраўненне выражае сутнасць хімічнай рэакцыі.

Рэакцыі іоннага абмену праходзяць і ў арганізме чалавека (вучні выказваюць свае меркаванні)

  1. Алгарытм складання іоннага абмену:

-Запісаць малекулярнае ўраўненне і расставіць каэфіцыенты.

- Скласці поўнае іоннае ўраўненне.

- Скараціць (выкрасліць) аднолькавыя іоны да і пасля знаку роўнасці.

ІУ. Хвілінка адпачынку.

У. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Заданне №3 (а,б).

УІ. Падвядзенне вынікаў урока.

Рэфлексія:

-ці дасягнулі пастаўленай мэты ўрока?

- чаму навучыліся?

- ці было каму сумна?

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть