РУС БЕЛ ENG

День 1. Открытие. День учителей начальных классов

Урок по учебному предмету "Белорусская литература (литературное чтение) во 2 классе

09.10.2023

Урок беларускай літаратуры (літаратурнае чытанне)  2 клас

Дата 09.10.2023

 

ТЭМА: В. Вітка. Чатыры пажаданні; П. Кавалёў. Падзяка.

ЗАДАЧЫ: пазнаёміць з задачамі новага раздзела; развіваць уменне адказваць на пытанні па фактычным змесце твораў, знаходзіць эпізод з апісаннем учынку дзеючай асобы, урыўкі, якія адпавядаюць ілюстрацыі; фарміраваць уменне  арфаэпічна правільна і асэнсавана чытаць тэкст з захаваннем паўзаў і інтанацыі сказа; выхоўваць пачуццё павагі да людзй старэйшага  узросту.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант урока

Настаўнік:     Што пачулі вы?

Вучні: Званок.

Настаўнік:     Гэта значыць?

Вучні: Пачынаецца ўрок.

Настаўнік:     Вы гатовы працаваць?

Вучні: Мы гатовы працаваць.

Разам: Дык давайце працаваць і не будзем сумаваць.

  1. Моўная размінка

-  Прачытай небыліцу-чыстагаворку вочкамі.

Жу-жу-жу, жу-жу-жу — я ўсім дзецям раскажу.

Жа-жа-жа, жа-жа-жа — што абулі мы смаўжа.

Жы-жы-жы, жы-жы-жы — сталі зайцамі маржы.

Жоў-жоў-жоў, жоў-жоў-жоў — мухі з’елі ўсіх вужоў.

-  Чытанне шэптам.

-  Чытанне-«гудзенне».

-  Якія жывёлы ўзгадваюцца ў чыстагаворцы?

-  Якая жывёла не водзіцца ў Беларусі?

 

  1. Паведамленне тэмы і мэт урока
  2. Вывучэнне новай тэмы

4.1. Знаёмства з новым раздзелам

Пасля аб’яўлення тэмы новага раздзела — “У свеце ветлівасці і дабрыні” — настаўнік прапануе вучням разгледзець малюнак (с. 79).

Пытанні і заданні

-  Што адлюстравана на малюнку?

-  Якой тэме ён прысвечаны?

-  У якім месцы школьнікі і бабуля пераходзяць дарогу?

-  На які колер святлафора яны рухаюцца?

-  Чаму хпопчык трымае бабулю за руку? Прачытайце змест старонкі-навігатара (с. 79). На якую тэму будуць творы ў гэтым раздзеле?

-  Якія веды неабходна набыць пры вывучэнні дадзенага раздзела?

 

4.2. Работа над вершам В. Віткі “Чатыры пажаданні”

Першасны сінтэз

Пасля тлумачэння сэнсу слова апаўдня настаўнік чытае верш В. Віткі “Чатыры пажаданні” (с. 80). Вучні адказваюць на пытанне: якой тэме прысвечаны твор?

Аналіз твора і другасны сінтэз

  • Самастойнае чытанне верша
  • Адказы на пытанні 1—7 (с. 80-81).
  • Адпрацоўка выразнага чытання з апорай на памятку “Як навучыцца выразна чытаць твор”.
  • Раскрыццё сэнсу прыказкі (с. 81).

 

Фізкультхвілінка

Як на тоненькі лядок                         Міма ліска прабягала,

Выбег зайчык: скок ды скок.         Ціхенька за дрэўца стала.

Зайчык лапкі падымаў,               Зайчык, зайчык, не зявай,

Зайчык хвосцікам віхляў.                   А ад ліскі ўцякай.

(дзеці імітуюць рухі жывёл у адпаведнасці з кожным радком)

 

4.3. Работа над апавяданнем П. Кавалёва “Падзяка”

Першасны сінтэз

Настаўнік цікавіцца, якія правілы паводзін у грамадскім транспарце дзеці ведаюць.

Чытанне твора П. Кавалёва “Падзяка”.

Адказ на пытанне 1 (с. 83).

Аналіз апавядання і другасны сінтэз

  • Выбарачнае чытанне твора з мэтай пошуку адказаў на пытанні 2—7 (с. 83)
  • Вызначэнне дзеючых асоб
  • Падрыхтоўка да чытання па ролях
  • Работа са смяшынкай

Вучням прапануецца прачытаць смяшынку (с. 83), вызначыць рысу характару чалавека, якая ў ёй высмейваецца. (Сквапнасць.)

 

  1. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне верша В. Віткі “Чатыры пажаданні” і апавядання П. Кавалёва “Падзяка” .

 

  1. Вынік урока

-  Малайцы, вы вельмі добра працавалі на ўроку,

-  Што новага і цікавага вы пачулі на ўроку?

-  Што значыць, на вашу думку, быць ветлівым і добрым чалавекам? Абгрунтуйце адказ.

 

  1. Рэфлексія

-  Адзначце свой настрой на ўроку, сабраўшыся пад сонейкам або пад хмаркай. (На дошцы вісяць выявы сонейка, якое ўсміхаецца, і хмаркі, якая сумуе.)

 

свернуть

Урок по учебному предмету "Навучанне грамаце (пісьмо)" в 1 классе

09.10.2023

Тэма: Пісьмо элементаў літар: прамыя лініі з з закругленнем уверсе і ўнізе.

Мэты: забяспечыць знаёмства навучэнцаў з новым элементам літар, яго назвай ("Прамыя  лініі з закругленнем уверсе і ўнізе");

 засваенне спосабу напісання прамой лініі з закругленнем уверсе і ўнізе;

замацаванне асноўных гігіенічных правілаў пісьма (пасадка, сшытак, ручка);

развіццё агульнавучэбных уменняў і навыкаў (уменне карыстацца

пісьмовымі прыладамі, кантраляваць і ацэньваць вынікі дзейнасці); выхаванне культуры пісьмовай мовы.

Абсталяванне: Вучэбны дапаможнік "Пропісь 1" (с. 12); плакаты з ВНД "Уводзіны ў школьнае жыццё»: "Асноўныя правілы  ліста".

                                                                 Ход урока

1.Арганізацыя пачатку ўрока

Як пачылі вы званок,

Пачынаць пара ўрок

Будзем думаць, працаваць

Новыя веды дабываць

 2.Актуалізацыя апорных ведаў.

Паўтарэнне асноўных правілаў пісьма: правільная пасадка, становішча сшытка на парце, уменне трымаць ручку (аловак). Дзеянні суправаджаюцца вершам.

Свой я сшытак разгарну

І на вугал пакладу.

Ручку правільна трымаю,

Пальчыкі я правяраю.

Сяду роўна, не сагнуся

І за працу я вазьмуся.

Адкрыйце вокладку, знайдзіце і назавіце элементы літар, якія вы ўжо ўмееце пісаць.

  1. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

-Адгадайце, калі ласка, загадку.

Чырвоная дзюба,

Чырвоныя боты,

На лузе – цыбаты,

У небе – крылаты.(Бусел.)

А якія птушкі яшчэ сустракаюцца ў нашай вёсцы?

Чаму птушак называюць сябрамі прыроды?

Птушкі-веснікі радасці. Кожны год яны прыносяць нам на сваіх крылах вясну. Птушкі – нашы верныя памочнікі, абаронцы лясоў, палёў, садоў і агародаў. Птушкі дорагі нам як частка нашага цудоўнага свету. Іх меладычныя, вясёлыя, звонкія песні, яркае апярэнне ажыўляюць прыроду, усяляюць у нас бадзёрасць і радасць.

Памятайце, дзеці, што нельга руйнаваць(разорять) гнёзды птушак, страляць у іх з рагатак! Беражыце птушак! Птушкі-нашы сябры! Птушкі-гэта прыгажосць і таямніца(тайна). Яны-крыніца натхнення для пісьменнікаў, паэтаў, музыкаў.

Паспрабуйце хоць на хвілінку ўявіць сабе наш свет без птушак. Без жаўрука над раллі, і салаўя ў гаі, і Куліка на балоце, і дзятла на хвоі, без вераб'іных стай. Як збяднела б наша жыццё!

  1. Работа ў “Пропісі”

-Знайдзіце малюнак птушкі ў сшытку. Яе пер’е падобнае на новы элемент пісьма, з якім мы пазнаёмімся. Гэта – прамыя лініі з закругленнем уверсе і ўнізе.  

Паўтарыце за мной назву новага элемента.

-Знайдзіце малюнак новага элемента ў рамачцы.

Абвядзіце прамыя лініі з закругленнем уверсе і ўнізе адваротнай стараной ручкі.

Настаўнік прапануе знайсці  і абвесці літары, у якіх сустракаюцца новы элемент.  

Пісьмо ў паветры

Абвядзенне элемента ў рамачцы

  1. Гімнастыка для пальчыкаў

Пальцы ў хованкі гулялі (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)

І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)

Раз, два, тры, Раз, два, тры. Дзе галоўкі? (Паварочваюць кулакі ў бакі.)

Вось яны! (Паказваюць пальцы.)

  1. Знаёмства з новым элементам пісьма.

Паказ выканання элемента настаўнікам на дошцы.

Прапісваем элемент у паветры.

Прапісваем іх у паветры.

Самастойнае пісьмо вучняў у пропісі. Самаацэнка выкананай працы з дапамогай лінеечкі на аснове параўнання з узорам (пры наяўнасці лінеечкі на палях).

Праца на наступных радках выконваецца аналагічна.

Каментарый настаўніка для другога радка.

Прапісваем у паветры.

Фізкультхвілінка

Птушкі ў гняздзе сядзяць

І на вуліцу глядзяць

Пагуляць яны хочуць

І ціхенька лётаюць.

Каментарый настаўніка для трэцяга радка.

Прапісваем у паветры.           

Навучэнцы ўжываюць асвоеныя спосабы дзеяння: дапісваюць у літарах  элемент.

  1. Замацаванне вывучанага матэрыяла.

Настаўнік хваліць навучэнцаў за старанне і прапануе дапісаць літары на двух   апошніх радках.

 

Адгадванне загадак

Ляцеў птах цераз дах, сеў на варотах у чырвоных ботах.(бусел)

Не доктар, а дрэвы лечыць(дзяцел)

 

Удзень спіць, а ўначы крычыць.(сава)

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей.(грак)

 

Гэта птушка так балбатліва,

Як той злодей, мітусліва.

Стракатуння, белабока,

А завуць яе…(Сарока)

 

8.Падвядзенне вынікаў урока

- З якім новым элементам літары вы пазнаёміліся?

 

свернуть