РУС БЕЛ ENG

Дзясяты дзень аздараўленчага лагера

12.06.2023

Дзень пачаўся з падбадзёрлівай зарадкі “Феерыя здароўя”, на якой дзеці пад вясёлую музыку зарадзіліся энергіяй і пазітывам. Затым была праведзена хвілінка здароўя на тэму “Правільнае харчаванне і вітаміны”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні і абмяркоўвалі правілы харчавання, а таксама прайшлі тэст “Шкодна – карысна” і ў выніку даведаліся пра сябе крыху больш.

Але самым маштабным мерапрыемствам дня стала паездка ў ДУА “Заямнаўская сярэдняя школа”, дзе выхаванцы весела і з карысцю правялі час.