РУС БЕЛ ENG

Шосты дзень у лагеры

05.11.2022

5 лістапада прайшоў апошні дзень у аздараўленчым лагеры “Восеньская казка”. Выхаванцы адправіліся на экскурсію ў в.Жукаў Барок, дзе ўбачылі ваколіцу Жукава Барка – радзіму філосафаў Саламона Маймана, Юзэфы Кодзіс, мясціну натхнення паэтаў Уладзіслава Сыракомлі і Адама Плуга.

Пасля абеду дзецi самi арганiзавалi i паказалi iмправiзаваны канцэрт да закрыцця лагернай змены. Рабяты цудоўна справiлiся са сваёй задачай. Яны спявалi, расказвалi вершы i, нават, паказалi спектакль. Сапраўды, у “Восеньскай казцы “сабралiся творчыя i таленавiтыя дзецi.

Да пабачэння, “Восеньская казка”! Да новых сустрэч!