РУС БЕЛ ENG

Пяты дзень у лагеры

04.11.2022

Шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў засталося ў выхаванцаў лагера “Восеньская казка” пасля экскурсіі на ААТ “Альба”(фарэлевая гаспадарка).    

Дзеці не толькі пакармілі рыбу, але і задалі шмат пытанняў работнікам, якія займаюцца развядзеннем рыбы.

Весела прайшлі рухомыя гульні “Смелыя, лоўкія, хуткія”. Сваю творчасць выхаванцы праявілі ў конкурсе малюнкаў “Мой родны кут”.