РУС БЕЛ ENG

Чацвёрты дзень у лагеры

03.11.2022

У аздараўленчым лагеры “Восеньская казка  чацвёрты  дзень прысвечаны малой радзіме “Я вырас тут – і край мне гэты дарагі”.

Менавіта з любові да сваёй малой радзімы пачынаецца любоў да свайго. Так, наведаўшы выставу ў Аталезскай сельскай бібліятэцы, выхаванцы лагера “Восеньская казка” папоўнілі веды пра ваеннае мінулае свайго мікрараёна, пра гісторыю стварэння партызанскіх атрадаў, нялёгкае жыццё аднавяскоўцаў у гады вайны і тых жыхарах, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне. Цікавым працягам дня стаў прагляд кінафільма “Зімародак”.

Далей дзень працягнула завочнае падарожжа “Беларусь мая сінявокая”, якое не толькі дазволіла арганізаваць дасуг дзяцей, але і пашырыла іх кругагляд, веды пра свой край, яго мінулае.