РУС БЕЛ ENG

Трэці дзень у лагеры

02.11.2022

2 лістапада выхаванцы наведалі музей Я.Коласа ў в.Акінчыцы. Супрацоўнікі музея цікава і змястоўна паведамілі пра дзіцячыя гады знакамітага пісьменніка.

 

Свае творчыя здольнасці дзеці праявілі падчас правядзення конкурсу Чароўныя фарбы восені. Вялікую цікавасць вызвалі гульня-падарожжа і віктарына па беларускіх народных казках, якія суправаджаліся касцюміраванным паказам казачных персанажаў.