РУС БЕЛ ENG

Тыдзень прававых ведаў

14.10.2024

Тыдзень прававых ведаў

З 09.09.2024 г па 14.09.2024 г ва ДУА “Аталезская сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень прававых ведаў, асноўнай мэтай якога было павышэнне ўзроўню прававой культуры навучэнцаў, пашырэнне ведаў аб нормах паводзін, прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

У 2 і 3 класах былі праведзены ролевая гульня “Правы і абавязкі вучня” і віктарына “Вучыся быць здаровым”.

На прыкладзе розных жыццёвых сітуацый навучэнцы даведваліся аб іх правах, абавязках і аб ступені адказнасці і віны падлеткаў за тыя ці іншыя правіны і правапарушэнні. Таксама праводзіліся розныя мерапрыемствы з мэтай фарміравання прававых ведаў ў падрастаючага пакалення і выхавання ў дзяцей і падлеткаў грамадзянскай адказнасці.

З навучэнцамі 5-9 класаў былі праведзены наступныя мерапрыемствы: “Знаёмства з законам РБ “Аб правах дзіцяці”. Задачы закона”, урок-вандроўка “Па старонках права”, дыспут “Шкодныя звычкі. Як ім супрацьстаяць”, круглы стол “Мы ў адказе за свае ўчынкі”, круглы стол «Штучнае шчасце».

Сярод навучэнцаў 5-9 класаў былі распаўсюджаны буклеты па правілах бяспечных паводзін у інтэрнэце.

поделиться в: