Творча-гульнявы праект “Чароўная вясёлка”
Актуальнасць праграмы
Канікулы - гэта час падарожжаў. Перад выхавацелямі і работнікамі летняга прышкольнага лагера стаіць няпростая задача, як арганізаваць адпачынак дзяцей, каб яны змаглі паўнацэнна адпачыць, рэалізаваць сябе ў дзейнасці, якая адпавядае ўзросту, полу, патрэбнасцям і жаданням дзяцей.
Праграма складзена такім чынам, каб навучэнцы змаглі ўмацаваць здароўе, атрымаць новыя веды, набыць жыццёвы вопыт, навучыцца жыць у калектыве, паважаць адзін аднаго, дапамагаць у складанай сітуацыі.
У чэрвені 2024 года для вучняў плануецца правесці адну змену ў летнім школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, які будзе дзейнічаць на базе нашай школы. У ім будуць адпачываць навучэнцы малодшых класаў.
Абавязковым з'яўляецца наведванне лагера рабятамі са шматдзетных і няпоўных сем'яў.
Пры планаванні мерапрыемстваў выхаванцам даецца магчымасць уносіць прапановы, адстойваць іх, выбіраць, а затым увасабляць у жыццё. Рэжым дня лагера адпавядае звычайнаму распарадку летніх школьных лагераў.
Мэта праграмы:
Арганізацыя паўнацэннага адпачынку і аздараўлення навучэнцаў ў летні перыяд.
Задачы:
1.Стварэнне ўмоў для арганізаванага адпачынку дзяцей.
2.Правядзенне працы з дзецьмі, якая спалучае развіццё і выхаванне рабят з
аздараўленчым адпачынкам.
3.Далучэнне рабят да творчых відаў дзейнасці, развіццё творчага мыслення.
4.Умацаванне фізічнага, інтэлектуальнага здароўя дзяцей, павышэнне культурнага ўзроўню дзіцяці.
Прынцыпы:
- Прынцып гуманізацыі адносін: пабудова ўсіх адносін на аснове павагі і даверу да чалавека, імкненне прывесці яго да поспеху.
- Прынцып адпаведнасці тыпу супрацоўніцтва ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў і тыпу вядучай дзейнасці: вынікам дзейнасці выхаваўчага характару з'яўляецца супрацоўніцтва дзіцяці і дарослага, якое дазваляе выхаванцу лагера адчуць сябе творчай асобай.
- Прынцып дэмакратычнасці: удзел усіх дзяцей у праграме.
- Прынцып дыферэнцыяцыі выхавання: дыферэнцыяцыя ў рамках летняга аздараўленчага лагера мяркуе:
- адбор зместу, форм і метадаў выхавання ў суадносінах з індывідуальна-псіхалагічнымі асаблівасцямі дзяцей;
- стварэнне магчымасці пераключэння з аднаго віду дзейнасці на іншы ў рамках змены (дня);
- актыўны ўдзел дзяцей ва ўсіх відах дзейнасці.
- Прынцып творчай індывідуальнасці: творчая індывідуальнасць - гэта характарыстыка асобы, якая ў самай поўнай меры рэалізуе, развівае свой творчы патэнцыял.
Удзельнікі праграмы:
- Удзельнікамі праграмы з'яўляюцца навучэнцы школы, педагагічныя і медыцынскі работнік.
- Узрост выхаванцаў лагера з дзённым знаходжаннем 7-10 гадоў.
- Перавагу пры залічэнні ў лагер маюць дзеці са шматдзетных, няпоўных сем'яў.
- Камплектаванне педагагічнымі, абслугоўваючым персаналам ажыццяўляе дырэктар школы сумесна з начальнікам лагера.
- Работнікі лагера нясуць асабістую адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей у межах ускладзеных на іх абавязкаў.
Этапы рэалізацыі праграмы.
- Падрыхтоўчы этап.
Дзейнасцю гэтага этапу з'яўляецца:
- правядзенне нарад пры дырэктару і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце па падрыхтоўцы школы да летняга сезона;
- выданне загада па школе аб правядзенні летняй кампаніі;
-распрацоўка праграмы дзейнасці школьнага летняга лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей;
- падрыхтоўка метадычнага матэрыялу для работнікаў лагера;
- адбор кадраў для працы ў школьным летнім аздараўленчым лагеры;
- складанне неабходнай дакументацыі для дзейнасці лагера.
- Арганізацыйны этап змены.
Асноўнай дзейнасцю гэтага этапа з'яўляецца:
-сустрэча дзяцей, правядзенне дыягностыкі па выяўленні лідэрскіх, арганізатарскіх і творчых здольнасцей;
- знаёмства з правіламі жыццядзейнасці лагера.
- Асноўны этап змены:
- рэалізацыя асноўнай ідэі змены;
- заахвочванне дзяцей у розныя віды калектыўна-творчых спраў.
- Заключны этап змены.
Асноўнай ідэяй гэтага этапа з'яўляецца:
-падвядзенне вынікаў змены;
- выпрацоўка перспектыў дзейнасці арганізацыі.
Змест праграмы:
Арганізацыйна-педагагічная дзейнасць:
-камплектаванне штата лагера кадрамі;
-удзел у семінарах па арганізацыі летняга адпачынку для начальнікаў лагераў, арганізаваных Упраўленнем адукацыі;
-нарада пры дырэктару, нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце па арганізацыі летняга адпачынку навучэнцаў;
- правядзенне інструктажоў з выхавацелямі па тэхніцы бяспекі і ахове здароўя дзяцей;
- правядзенне бацькоўскіх сходаў "Занятасць навучэнцаў летам"
Аздараўленчая работа:
Асноўнымі ідэямі ў рабоце з дзецьмі ў школьным летнім лагеры з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, таму ў праграму ўключаны наступныя мерапрыемствы:
-штодзённы агляд дзяцей медыцынскім работнікам;
- ранішняя зарадка;
- прыняцце сонечных і паветраных ваннаў (на працягу ўсяго часу знаходжання ў лагеры);
- арганізацыя здаровага харчавання дзяцей;
- арганізацыя спартыўна-масавых мерапрыемстваў:
- спартыўныя эстафеты;
- рухомыя спартыўныя гульні;
Праца па згуртаванні калектыва выхаванцаў:
Для павышэння выхаваўчага эфекту праграмы і развіцця камунікатыўных здольнасцей з дзецьмі праводзяцца:
-атрадны час «Наш атрад!»;
-гульні на згуртаванне калектыва «Заапарк», «Зачараваны замак», «Шышкі,жалуды, арэхі», «Казакі-разбойнікі», «Так» і «Не» не кажы!».
Прафілактычныя мерапрыемствы і мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый і ахове жыцця дзяцей у летні перыяд:
Хвілінкі бяспекі для дзяцей: "Правілы пажарнай бяспекі", "Правілы паводзін дзяцей пры прагулках ", "Бяспека дзяцей пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў", "Правілы бяспечных паводзін на водных аб'екта";
-гутаркі, праведзеныя медыцынскім работнікам: "Калі хочаш быць здаровы - гартуйся!", "Насякомыя", "Аб шкодзе наркотыкаў, курэння, ужывання алкаголю", "Асцярожна, навальніца”;
- інструкцыі па асновах бяспекі жыццядзейнасці: "Адзін дома", "Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі", "Правілы паводзін і бяспекі чалавека на вадзе", “Шлях дадому";
- праца па развіцці творчых здольнасцяў дзяцей:
- афармленне атраднага вугалка;
- кірмаш ідэй і прапаноў;
- конкурсы малюнкаў.
Мерапрыемствы на развіццё творчага мыслення: “Свята добрага настрою”, “Самы прыгожы вянок”, “ Міс Папялушка”, “Чароўны ліст”, “Малюем лета соллю”, Мір на планеце – шчаслівыя дзеці”, загадкі, крыжаванкі, рэбусы.
Праца па патрыятычным выхаванні дзяцей: “ Слаўныя імёны Айчыны”, “Памяць у граніце”, “Сталіца нашай краіны”, “Маленькія героі вялікай вайны”,”Мая Радзіма – мая любоў”, “Вучымся ў герояў Радзіму берагчы”.
Праца па прывіццю навыкаў самакіравання:
-выяўленне лідэраў, генератараў ідэй;
- размеркаванне абавязкаў у атрадзе;
- замацаванне адказных па розных відах даручэнняў.
Аналітычная дзейнасць па працы праграмы "Чароўная вясёлка":
-папярэдні збор даных на выхаванцаў лагера;
- аналіз лагерных мерапрыемстваў;
- аналіз анкет дзяцей і бацькоў пасля заканчэння змены;
- аналіз працы праграмы " Чароўная вясёлка " у заключны дзень працы лагера.
Чаканыя вынікі выканання праграмы дзейнасці лагера:
-агульнае аздараўленне дзяцей;
- папаўненне жыцця дзяцей цікавымі падзеямі;
-атрыманне новых ведаў;
- правядзенне інтэлектуальных мерапыемстваў;
-прывіццё навыкаў самаабслугоўвання.